Румас прыйшоў на цырымонію «Зорны мяч» з целаахоўнікам
11- 5.12.2018, 21:49
- 20,656
Прэм'ер Беларусі адказаў на пытанне, ці прывык да аховы.
Сітуацыю апісала «Трибуна».
«Беларускі футбольны бамонд не спяшаючыся пацягвае шампанскае ў чаканні пачатку. Хутка праскочыўшы праз металашукальнікі, да прысутных далучаецца Сяргей Румас.
Румас не спяшаецца да гардэроба - яго куртка аказваецца ў руках целаахоўніка. Вось яна, праява змененага статусу. Замест курткі Сяргей Мікалаевіч атрымлівае карткі з прывітальнай прамовай для адкрыцця цырымоніі. Ахоўнік у афіцыйным касцюме і гальштуку пастаянна знаходзіцца за некалькі метраў ад Румаса, з якім жадаюць павітацца ці ледзь не ўсе прысутныя:
- Сяргей Мікалаевіч, ужо прывыклі да аховы?<.b>
- Галоўнае, каб потым адвыкаць не давялося, - адказаў Румас.