26 красавiка 2024, Пятніца, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка - суддзі: Каму вы служыце, КДБ?

8
Журналістка - суддзі: Каму вы служыце, КДБ?
ТАМАРА ШЧАПЁТКІНА
ФОТА: RACYJA.COM

Тамара Шчапёткіна ў абласным судзе аспрэчвае пастанову раённага.

У Берасцейскім абласным судзе была разгледжаная скарга журналісткі-фрылансеркі Тамары Шчапёткінай на пастанову суда Бярозаўскага раёна. За «выраб прадукцыі для замежнага СМІ без акрэдытацыі» яе пакаралі штрафам сумай 35 базавых адзінак, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як паведамляе з суда праваабаронца Уладзімір Вялічкін, Тамара Шчапёткіна заявіла хадайніцтва аб тым, што не з'яўляецца журналісткай «Радыё Рацыя» і далучыла ксеракопію працоўнай кніжкі.

Яна заяўляе, што Канстытуцыя і міжнароднае права гарантуюць ёй права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі і выказванне думкі.

«Я не журналіст «Радыё Рацыя», што я тут раблю? Я не магу фатаграфаваць, не магу гаварыць і пісаць. Каму вы служыце, КДБ? - кажа Шчапёткіна.

Тым не менш, суддзя абласнога суда Руслана Сянько вынесла пастанову пастанову суда Бярозаўскага раёна пакінуць без змен, а скаргу без задавальнення.

Больш пашанцавала журналістцы Мілане Харытонавай, якая абскарджвала 2 пастановы судоў Ленінскага раёна Берасця і суда Камянецкага раёна паводле таго ж самага артыкулу 22.9-2 КоАП.

Харытонава ў суд не з'явілася.

Суддзя Сянько прыняў пастанову скасаваць пастанову раённага суда і накіраваць адміністрацыйную справу на разгляд да іншага суддзі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках