26 траўня 2019, Нядзеля, 9:34
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

ЗША правялі пазапланавы палёт над Украінай праз напад РФ на ўкраінскія караблі

Палёт праведзены ў межах Дамовы аб адкрытым небе.

ЗША і хаўруснікі правялі пазапланавы палёт над Украінай праз інцыдэнт у Керчанскай пратоцы. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства абароны ЗША.

Палёт праведзены ў межах Дамовы аб адкрытым небе. «Выбар часу гэтага палёту накіраваны на тое, каб пацвердзіць абавязанні ЗША перад Украінай і іншымі краінамі-партнёрамі», - гаворыцца ў дакуменце.

Вайсковае ведамства назвала інцыдэнт у Керчанскай пратоцы «беспадстаўным нападам Расеі» на ўкраінскія караблі». Пентагон заявіў, што жадае паляпшэння стасункаў з Масквой, але пакуль гэта немагчыма праз «незаконныя і дэстабілізуючыя дзеянні на Украіне» і ў іншых рэгіёнах.

6 снежня CNN паведаміў, што ЗША маюць намер адправіць у Чорнае мора карабель «у адказ на агрэсіўныя дзеянні» Расеі ў дачыненні да Украіны».

25 лістапада ў Керчанскай пратоцы расейскія памежнікі затрымалі тры ўкраінскія караблі. Караблі і ўсе ўкраінскія маракі, што былі на борце, арыштаваныя.