26 красавiка 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі пагражае нядопуск на Алімпіяды 2020

6
Расеі пагражае нядопуск на Алімпіяды 2020

Міжнародны алімпійскі камітэт можа прымяніць да РФ жорсткія санкцыі.

5 снежня Алімпійскі камітэт Расеі (АКР) падаў апеляцыю на пастанову Маскоўскага гарадскога суда, які прызнаў несапраўдным на тэрыторыі РФ пастанову Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) аб пазбаўленні прэзідэнта Федэрацыі бабслея Расеі Аляксандра Зубкова звання алімпійскага чэмпіёна праз абвінавачванні ва ўжыванні допінгу. Пра гэта 6 снежня паведаміла прэс-служба АКР, паведамляе gordonua.com.

У АКР адзначылі, што «атрымалі афіцыйнае паведамленне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) з просьбай паспрыяць і прыняць неабходныя юрыдычныя захады», каб дамагчыся выканання ў РФ пастановы CAS.

У заяве АКР падкрэсліваецца, што пастанова Маскоўскага суда парушае Нью-Ёркскую канвенцыю 1958 года аб прызнанні і выкананні замежных арбітражных пастаноў, а пастанова CAS дзейнічае паводле міжнароднага права.

«Калі будзе ўстаноўлена, што палажэнні Алімпійскай хартыі МАК не выконваюцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, гэта можа пацягнуць за сабой самыя жорсткія санкцыі, аж да поўнага адхілення расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у складзе алімпійскай каманды Расеі і пад сцягам Расейскай Федэрацыі ужо ў 2020 годзе ў Токіа», - адзначылі ў прэс-службе.

У 2017 годзе камісія МАК пажыццёва адхіліла Зубкова ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях праз парушэнні антыдопінгавых правіл. Акрамя таго, МАК прыняў пастанову пазбавіць бабслеіста двух залатых медалёў зімовай Алімпіяды ў Сочы. Пазней спартыўны арбітраж зняў з Зубкова пажыццёвае адхіленне, пакінуўшы ў дзеянні ануляванне вынікаў Алімпійскіх гульняў 2014 года.

21 лістапада 2018 года Маскоўскі гарадскі суд аднавіў Зубкова ў статусе алімпійскага чэмпіёна тэрыторыі РФ і дазволілі яму пакінуць сабе медалі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках