26 красавiка 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У краіне расце напружанне, асабліва ў малых гарадах і вёсках»

6
«У краіне расце напружанне, асабліва ў малых гарадах і вёсках»
ЗМІЦЕР ЛУПАЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Фрылансер Змітру Лупачу праз Viber даслалі позву ў суд.

Глыбоцкія міліцыянты 5 снежня склалі чарговы пратакол паводле часткі другога артыкула 22.9 КоАП на журналіста Змітра Лупача.

Са звестак службы маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», позву журналісту-фрылансер даслаў на Viber капітан міліцыі, старшы інспектар у рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Цырбан.

Падставай для складання пратаколу стаў сюжэт на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат» пра ўшанаванне памяці ахвяр нацыстаў і камуністаў на Глыбоччыне.

У гэтым годзе гэта ўжо дзясяты пратакол, складзены на журналіста-фрылансера Змітра Лупача за супрацоўніцтва з незалежным тэлеканалам. Тыдзень таму на Змітра Лупача і Таццяну Смоткіну пратаколы склала Мёрская міліцыя за асвятленне імі сацыяльных праблем жыхароў аграгарадка Язна Мёрскага раёна.

Як кажа журналіст-фрылансер Зміцер Лупач, апошнім часам улады наогул не прапускаюць без увагі ніводнага ягонага сюжэту, асабліва на сацыяльную тэматыку.

- І як яны часам гавораць людзям, каб змоўклі, як напрыклад гэта было ў Язна, такім чынам спрабуюць уздзейнічаць і на нас. Думаю, што ім цяжка будзе гэта зрабіць, бо сітуацыя ў краіне пагаршаецца, расце напружанне, асабліва ў малых гарадах і вёсках. Таму я не ведаю, колькі яшчэ людзі змогуць маўчаць, бо трыванне народа нявечнае, - кажа Лупач.

У гэтым годзе над Змітром Лупачам прайшло 6 судоў, усяго ён ужо заплаціў 4 189,5 беларускіх рублёў штрафу за прафесійную дзейнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках