26 красавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Керчанскім мосце не паедуць цягнікі?

8
Па Керчанскім мосце не паедуць цягнікі?

Мост не здольны выконваць частку сваіх функцый.

Будаваны Керчанскі мост ссоўваецца, - сцвярджае ўкраінскае Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый, спасылаючыся на вынікі касмічнай здымкі, піша Крым.Реалии.

Установа зафіксавала «некалькі крытычных адцінкаў, дзе адбываюцца працэсы зрушвання»: адны аб'екты асядаюць з хуткасцю да 89 міліметраў на год, іншыя - падымаюцца з хуткасцю да 52 міліметраў на год.

Першы намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый Юсуф Куркчы запэўнівае, што ў выпадку з Керчанскім мостам спадарожнікавыя звесткі могуць пра многае распавесці: «Калі «Гугл» можа маляваць 3D-малюначак з дакладнасцю да сантыметраў, то чаму мы не можам сачыць за стабільнасцю той ці іншай буйной канструкцыі ў тых жа вымярэннях».

Украінскі інжынер-мостабудаўнік Пётр Каваль кажа, што прасяданні або ўзняцці асобных канструкцый мастоў ад 1 да 9 сантыметраў - не крытычныя.

Падрабязна у гэтым пытанні разбіраліся журналісты Крым.Реалии.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках