27 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў зняпраўдзіў словы Лукашэнкі аб генеральным сакратары АДКБ

7
Пяскоў зняпраўдзіў словы Лукашэнкі аб генеральным сакратары АДКБ

Дыктатар паспяшаўся і людзей насмяшыў.

Лідары краін АДКБ пакуль не вызначылі пытанне аб кандыдатуры новага генеральнага сакратара Арганізацыі. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у каментары словаў Лукашэнкі пра тое, што гэтую пасаду зойме прадстаўнік Беларусі, паведамляе ТАСС.

«Не, пытанне не вызначылася», - сказаў прадстаўнік Крамля. Ён дадаў, што гэтая тэма закраналася лідарамі краін - удзельніц арганізацыі ў Санкт-Пецярбургу ў чацвер, дзе прайшлі саміты ЕАЭС і СНД.

Са слоў Пяскова, Лукашэнка ініцыятыўна закрануў гэтае пытанне на саміце ЕАЭС, хоць яно і не ўваходзіла ў парадак дня. «Гэта цалкам нармальная практыка: кожны кіраўнік дзяржавы можа закранаць пытанні, якія ён уважае за патрэбныя», - заўважыў прадстаўнік Крамля. Аднак, з ягоных слоў, на той момант за сталом перамоваў прысутнічалі не ўсе лідары краін АДКБ. Размова з імі на гэтую тэму была прадоўжаная пазней на саміце СНД.

«Праца будзе прадоўжаная», - рэзюмаваў Пяскоў.

Пра тое, што пытанне з кандыдатурай генеральнага сакратара АДКБ застаецца адкрытым, напярэдадні паведамілі і ў Ерэване.

Нагадаем, Лукашэнка ў чацвер, пасля пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу, заявіў, што бакам удалося прыйсці да кансенсусу ў гэтым пытанні і новым генсекам стане прадстаўнік Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках