26 красавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 рэчаў, якія трэба паспець зрабіць да Новага года

2
Топ-5 рэчаў, якія трэба паспець зрабіць да Новага года

Парады, каб свята прайшло «на ўра».

Час ужо рыхтавацца сустракаць 2019-ы! Наступны год паводле ўсходняга гараскопу стане годам Свінні - дванаццатым па ліку знакам задыяку, які спрадвеку ўважаўся за паказчык гонару і годнасці. 2019 годам будзе запраўляць Жоўтая Земляная Свіння, піша «Вечерний Бобруйск».

Афіцыйна яе праўленне пачынаецца з 5 лютага. Але ў навагоднюю ноч трэба будзе ладна задобрыць новага апекуна.

1. Упрыгожце дом і офіс, выкіньце хлам

Перад Новым годам трэба правесці ў доме і на працы генеральную прыборку. Бо гэта ўсяго толькі міф, што Свіння любіць бруд. Насамрэч яна любіць чысціню і парадак, а ў гразі валяецца дзеля гігіены. Выкіньце з дому ўвесь посуд з расколінамі і сколамі, інакш не відаць вам у год Свінні прыбытку.

Памятаеце, што Земляная Свіння любіць усё мяккае, натуральнае - плюш, гліну, жывыя элементы дэкору. Таму ўпрыгожыць памяшканне можна букетамі з жывых кветак, галінкамі хвоі і елкі, драўлянымі вырабамі. Пакласці жывую галінку можна нават у цэнтр стала ў рэстарацыі, калі вы адзначаеце свята там. А лепш за ўсё вазьміце з сабой у кішэню каштаны або жалуды, каб «пачаставаць» заступніка 2019 года.

Каб у сям'і не было канфліктаў, упрыгожце ялінку мноствам рознакаляровых круглых цацак. Дарэчы, ялінка пажаданая жывая. А калі пасадзіце яе ў гаршчок, то ў 2019 годзе грошай у вас будзе поўны мех.

2. Набудзьце падарункі

Падарунак павінен быць нечаканым і інтрыгуючым - свінні любяць капаць зямлю ў пошуках чаго-небудзь смачнага або цікавага.

Свіння ў многіх асацыюецца са скарбонкай для грошай. Лагічна падарыць аксесуар, які будзе асацыявацца са зберажэннямі - тую ж скарбонку, партманэт або сумку.

Можна набыць у падарунак штучкі, на якіх намаляваная сімпатычная свінка. І не ўздумайце эканоміць на прэзенце. Земляная Свіння любіць рэчы практычныя, якасныя і прыгожыя.

3. Паклапаціцеся пра грошы

Ні ў якім разе нельга сустракаць новы год з пустым партманэтам. Напоўніце грашыма нават кішэні, трымайце іх у руках. І абавязкова вярніце перад новым годам усе пазыкі. Інакш вашы запазычанасці прымножацца. І не пазычайце нават маленькія сумы 1 студзеня.

4. Збярыце кампанію для свята

Свіння любіць шумную кампанію і зусім не супраць выхадаў «у свет». Бо яна абавязкова павінна вызначацца на фоне астатніх. Грошы Свіння марнуе без меры - абсалютна неэканомная. Але затое шчодрая.

Чым больш прыемных людзей вакол - тым лепш сябе адчувае Свіння.

5. Прыдумайце вобраз

Земляная Свіння любіць далікатныя і мяккія адценні. Выбірайце ружовыя, персікавыя, цёпла-карычневыя, зялёныя, аранжавыя, жоўтыя адценні.

Лепш, калі гэта будзе яркі, дарагі, эксклюзіўны ўбор, ні разу не надзеты.

Упрыгожвання могуць быць як каштоўныя (смарагды, жэмчуг), так і дарагая біжутэрыя. Выбірайце тое, што вам падабаецца, бо галоўнае для Свінні - пазітыўны настрой!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках