26 красавiка 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варфаламей - мітрапаліту РПЦ: Вы не зможаце насіць тытул

2
Варфаламей - мітрапаліту РПЦ: Вы не зможаце насіць тытул
ЭКУМЕНІЧНЫ ПАТРЫЯРХ ВАРФАЛАМЕЙ
ФОТА: EPA

Пасля аб'яднальнага сабора ва Украіне, мітрапаліт РПЦ не зможа насіць тытул мітрапаліта Кіеўскага.

Экуменічны патрыярх Варфаламей у лісце да кіраўніка Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Ануфрыя ад 12 кастрычніка адзначае, што пасля абрання кіраўніка Украінскай праваслаўнай царквы той не зможа насіць тытул мітрапаліта Кіеўскага, піша «Гордон».

Адпаведны ліст апублікаваў у Facebook 6 снежня мітрапаліт Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Аляксандр (Драбінка),

«Мы паведамляем вам, што пасля выбараў кіраўніка ўкраінскай царквы органам, які будзе складацца з клерыкаў і свецкіх, вы не зможаце эклізіялагічна і кананічна насіць тытул мітрапаліта Кіеўскага, які вы ўсё адно носіце цяпер у парушэнне апісаных умоў афіцыйных дакументаў 1686 года», - напісаў Варфаламей.

Экуменічны патрыярх таксама заклікаў Ануфрыя ўзяць удзел у аб'яднальным саборы і адзначыў, што той можа вылучаць сваю кандыдатуру ў кіраўнікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках