26 красавiка 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўвяла санкцыі супраць 20 чалавек, якія маюць дачыненне да агрэсіі ў Керчанскай пратоцы

1
Літва ўвяла санкцыі супраць 20 чалавек, якія маюць дачыненне да агрэсіі ў Керчанскай пратоцы
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: DELFI

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Літва ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць 20 чалавек, якія маюць дачыненне да нападу на ўкраінскіх маракоў у раёне Керчанскай пратокі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падчас канферэнцыі ў дыпламатычнай акадэміі МЗС Украіны, паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

«Мы ўвялі нацыянальныя санкцыі супраць 20 чалавек з асабовага складу, персанальна бралі ўдзел у гэтых вайсковых дзеяннях супраць службоўцаў Вайскова-марскіх сіл Украіны, а таксама іх кіраўнікоў і камандзіраў», - заявіў Лінкявічус.

Санкцыі, між іншым, прадугледжваюць забарону наведваць Літву. Міністр даў зразумець, што сярод асобаў, якія трапілі пад санкцыі, не толькі расейцы.

Літоўскі міністр адзначыў, што толькі асуджэння недастаткова ў адказ на расейскую агрэсію, а іншых крокаў з боку міжнароднай супольнасці пакуль няма.

«Гэта таксама непасрэдна з'яўляецца заклікам да іншых, і іншыя таксама думаюць пра такія захады, я ведаю пра гэта», - дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках