27 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламентарыі патрабуюць прыняцця ў ЕЗ «закона Магніцкага»

2
Парламентарыі патрабуюць прыняцця ў ЕЗ «закона Магніцкага»

Парламентарыі з 18 краін ЕЗ апублікавалі адкрыты ліст.

Парламентарыі з 18 краін ЕЗ выступілі з заклікам прыняць у Еўразвязе «закон Магніцкага», які б прадугледжваў штрафныя меры ў дачыненні да асоб, якія парушаюць правы чалавека ва ўсім свеце. Пра гэта гаворыцца ў адкрытым лісце, апублікаваным у пятніцу, 7 снежня, у газеце Tagesspiegel, паведамляе DW.

Парушальнікам правоў чалавека пагражаюць санкцыі згодна з «законам Магніцкага», прынятым у шасці краінах: ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Эстоніі, Латвіі і Літве. Еўрапарламент яшчэ ў 2014 годзе заклікаў забараніць ўезд у ЕЗ і замарозіць актывы тым, хто вінаваты ў смерці Сяргея Магніцкага, аднак нямногія краіны Еўразвязу рушылі ўслед гэтаму закліку, адзначаюць аўтары ліста.

Улетку гэтага года ўрад Нідэрландаў прэзентаваў законапраект, які прадугледжвае «глабальны санкцыйны рэжым за парушэнні правоў чалавека». На сустрэчы 10 снежня міністры замежных спраў краін Еўразвязу абмяркуюць прапанову Нідэрландаў. У сувязі з гэтым аўтары ліста заклікалі ўрады ўсіх краін ЕЗ ухваліць еўрапейскі «закон Магніцкага» і такім чынам увекавечыць імя Сяргея Магніцкага і змагацца з беспакаранасцю парушальнікаў правоў чалавека ва ўсім свеце.

Пры гэтым еўрапейскія парламентарыі адзначаюць, што нідэрландскі законапраект не носіць імя расейскага юрыста, памерлага ў расейскім СІЗА. «Ёсць меркаванне, што імя Магніцкага ўскладніць аднагалоснае адабрэнне гэтага законапраекта. Аднак мы не верым, што краіны ЕЗ накладуць вета на закон аб абароне правоў чалавека праз імя», - гаворыцца ў лісце.

Справа Магніцкага

Расейскі юрыст Сяргей Магніцкі аказваў юрыдычныя паслугі інвестфонду Hermitage Capital Management (HCM) Уільяма Браўдэра, які працаваў на расейскім рынку з 1995 да 2006 года. У 2007 годзе ў Расеі даччыныя прадпрыемствы фонду западозрылі ва ўхіленні ад падаткаў. Пасля ператрусаў Магніцкі абвінаваціў чыноўнікаў расейскага МУС і пракуратуры ў выкарыстанні атрыманых імі матэрыялаў для крадзяжу ў дзяржавы больш за 230 млн даляраў. У адказ юрыста абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. Ён быў арыштаваны і памёр у шпіталі СІЗА «Матроская цішыня» ў лістападзе 2009 года. На сцвярджэнне адвакатаў, прычынай стала адмова даць юрысту неабходную меддапамогу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках