29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер NEXTA: Лукашэнка надакучыў сам сабе

5
Блогер NEXTA: Лукашэнка надакучыў сам сабе

Суб'ектыўныя падзеі тыдня ад беларускага блогера.

Сцяпан Святлоў падаў свой дайджэст навін у перадачы NEXTA на «Белсаце».

«Вось што газ жыватворны робіць!»

Расейскія медыі смяюцца з учорашніх прэтэнзій Лукашэнкі наконт коштаў газу для Беларусі. Аднак самому Лукашэнку не да смеху:

«Мы маем горшыя ўмовы, чым Нямеччына, я ўжо неаднаразова казаў. Падаецца, ваявалі супраць Нямеччыны разам».

Што праўда, потым давялося выбачацца:

«Вельмі бурнае было тлумачэнне, лепш вам не чуць яго».

Не «Алёнка», а 糖果阿蘭

Цукеркі ад «Камунаркі» ў кітайскай абгортцы не павінныя нікога здзіўляць, кажуць на фабрыцы. І сапраўды – дзіўна было б, калі б па-беларуску напісалі.

Стагоддзе з дня стварэння БССР

А калегі з радыё «Свабода» заўважаюць: гэты герб з’явіўся ў 1927-м, сцяг – у 1951-м, а назва – толькі ў 1922-м. Што ж, сапраўднае свята!

Б…скія шары

У беларускіх школах распачаўся збор гэтак званай навагодняй «даніны»

«Вазьміце ўжо і купіце гэтыя б…скія шары і гэтыя гірлянды! А ты закрыйся і сядзі».

Гэтак настойліва настаўнікі берасцейскіх школаў заахвочваюць здаваць грошы на ўпрыгажэнне класаў. Свята да нас прыходзіць, як кажуць.

У аўтобусны парк – у бахілах

У аўтобусным парку Гомля працаўнікоў абавязалі хадзіць на працы ў бахілах.

– Як навошта? – здзіўляюцца ў адміністрацыі прадпрыемства. – Каб было чыста!

А вось чым будзе займацца прыбіральніца, не ўдакладняюць.

Сядзе кожны дзясяты

Весткі з будучыні ад блогера Віктара Малішэўскага. Ён заўважыў, што астравецкі РАУС у 2019 годзе плануе арыштаваць на тэрмін да 15 дзён амаль дзве з паловаю тысячы чалавек. Менавіта на столькі правапарушальнікаў разлічаны закуп ежы. То бок за краты мае трапіць прыблізна кожны дзясяты жыхар раёну.

Стаметроўка да пандусу

У Драгічыне да Дня інвалідаў нарэшце ўсталявалі доўгачаканы пандус. Што праўда, каб трапіць да запаветнага будынку Белтэлекаму, няпоўнаспраўнай асобе давядзецца пераадолець 87 метраў.

«Пасля ўздыму рукі дрыжаць так, што нават прыкурыць немагчыма», – кажуць мясцовыя. І дадаюць: «Спачатку ж хацелі паставіць цывілізаваны пад’ёмнік! Але раённыя ўлады настаялі менавіта на такім асваенні дзяржаўных сродкаў».

Дарэчы, дакладны кошт незвычайнага збудавання ўлады чамусьці хаваюць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках