19 красавiка 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лапы прэч ад Украіны»: у Польшчы актывісты сарвалі канцэрт ансамбля расейскага войска

15
«Лапы прэч ад Украіны»: у Польшчы актывісты сарвалі канцэрт ансамбля расейскага войска

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Быдгашч.

У пятніцу два польскія актывісты ўварваліся на сцэну падчас канцэрту хору Аляксандрава ў горадзе Быдгашч. Рафал Сушак і Міхал Войцяшчук разгарнулі транспаранты «Крамлёўскі рашызм, прэч за Дон» і скандавалі лозунг «Лапы прэч ад Украіны», «Слава ўкраінцам, якія змагаюцца за нашу і вашу свабоду», паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведамляе польскі партал oko.press, гэта адбылося пасля выканання хорам песні «Свяшчэнная вайна», калі казакі-акрабаты з шаблямі пакідалі сцэну, то на яе выбеглі праўкраінскія актывісты.

Адзін з іх скінуў расейскі сцяг, які стаяў побач. Ніхто з амаль сотні вайскоўцаў не адрэагаваў на гэтае здарэнне.

Ахова вывела актывістаў з залы. На месца прыбыла паліцыя. Перапісаўшы ў актывістаў звесткі, іх адпусцілі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках