Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 конкурсу «Міс свету - 2018»
8- 8.12.2018, 18:27
- 19,488
Гэта найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў гэтым конкурсе.
Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 удзельніц конкурсу «Міс свету – 2018». Гэта найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў гэтым конкурсе. Дзяўчына стала адзінай прадстаўніцай Еўропы ў пяцёрцы найлепшых, паведамляе БелТА.
Тытул «Міс свету – 2018» здабыла жыхарка Мексікі Ванэса Пансэ. На другім месцы прадстаўніца Тайланда Накалін Пічапа Лімснукан.