25 красавiка 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР выпусціў «Бусліка»

2
ЕБРР выпусціў «Бусліка»
ФОТА: DANA MALL

Беларуская фірма адышла польскай кампаніі.

Рада польскай CDRL S. A. (ТМ «Coccodrillo») паведаміла Варшаўскай фондавай біржы аб набыцця кантрольнага пакета акцый кампаніі СТАА «Гандлёва - Прамысловая Група Вэст Ост Юніён» (ТМ «Буслік»), піша belinvest.by.

Пакупнік падчас перамоў, якія праводзяцца з прадаўцамі - ЕБРР і чатырма фізічнымі асобамі - правёў узгадненне істотных умоў набыцця 90% акцый кампаніі. Агульны кошт угоды $6,39 млн.

Нагадаем у 2009 годзе ЕБРР інвеставаў у раздробную сетку «Буслік» $3 млн за дзель 25,5%. Нескладана палічыць, што за амаль дзясятак гадоў прыросту капіталу не адбылося. Добра калі засталіся пры сваіх.

Раздробная сетка дзіцячых тавараў пад брэндам «Буслік» была заснаваная ў 2006 годзе. Сёння на тэрыторыі Беларусі мае 46 крам, з іх 17 у самім Менску. У асартымент ўваходзіць дзіцячае харчаванне, падпаскі, аксэсуары для нованароджаных, касметыка для дзяцей, калыскі, адзенне, абутак, цацкі, казкі і навучальная літаратура. Гадавы прыбытак $65 млн, EBITDA (прыбытак без уліку падаткаў) перасягае $2 млн.

CDRL S.A. (Coccodrillo) - польскі вытворца дзіцячага адзення са сваёй раздробнай сеткай (220 крам у Польшчы). За кошт новага набыцця кампаніі разлічвае значна паскорыць развіццё сеткі продажаў на замежных рынках, павелічыць маштабы дзейнасці і ўзроўню даходаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках