26 красавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балівіі ўцёк з лякарні асуджаны наркабарон Хорхе Суарэс

2
У Балівіі ўцёк з лякарні асуджаны наркабарон Хорхе Суарэс
ХОРХЕ РОКА СУАРЭС

Хорхе Рока Суарэс адбываў пакаранне ў ЗША цягам 35 гадоў, у гэтым годзе яго перавялі ў Балівію.

Балівійскі наркагандляр Хорхе Рока Суарэс на мянушку Саламяны Капялюш уцёк з лякарні, куды яго даставілі з турмы праз праблемы са здароўем. Пра гэта піша РБК са спасылкай на Pagina Siete.

Са слоў намесніка дырэктара Спецыяльных сіл у барацьбе з злачыннасцю Фернанда Рохаса, Суарэс атрымаў дазвол на знаходжанне ў шпіталі цягам дзесяці дзён. «На жаль, мы павінны пацвердзіць уцёкі гэтага чалавека, які адбываў арышт», - дадаў ён.

Пазней сам Суарэс заявіў мясцовым СМІ, што ён «не ўцёк», а адправіўся ў сваю вёску да сваёй сям'і. Са слоў камандзіра паліцыі Фаўстына Мендаса, наркабарон будзе адпраўлены назад у турму.

Суарэс адбываў пакаранне ў ЗША цягам 35 гадоў, у гэтым годзе яго перавялі ў Балівію, дзе ён павінен знаходзіцца ў зняволенні яшчэ 15 гадоў. Ён з'яўляецца пляменнікам Робэрта Суарэса Гомэса, які вядомы ў Балівіі як «кароль какаіну». Са звестак La Cronica, яны былі пастаўшчыкамі калумбійскага Медэльінскага картэля, якім кіраваў наркабарон Пабла Эскабар.

У сярэдзіне лістапада ў Мексіцы памёр ад інфаркту адзін з заснавальнікаў наркакартэля «Бельтран Лейва» Эктар Бельтрана Лейва. Ён знаходзіўся ў турме з пачатку сакавіка 2016 года. Лейва затрымалі ў 2014 годзе ў мексіканскім горадзе Сан-Мігель-дэ-Альендэ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках