26 красавiка 2024, Пятніца, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцаў прызналі адным з галоўных рухавікоў эканомікі Польшчы

Украінцаў прызналі адным з галоўных рухавікоў эканомікі Польшчы
ФОТА: SLOVOIDILO.UA

Абысці іх атрымалася толькі кіраўніку ўрада Матэушу Маравецкаму.

У рэйтынгу «50 самых уплывовых людзей польскай эканомікі», які склала Gazeta Prawna, другое месца калектыўна занялі мігранты з Украіны. Па ступені ўплыву на эканоміку краіны яны саступілі толькі прэм'ер-міністру Польшчы Матэушу Маравецкаму.

«Калектыўны герой польскай эканомікі, і, прынамсі, важны і яркі фактар на нашым рынку працы. Пасля расейскай агрэсіі ў Крыме і канфлікце на Данбасе ўкраінцаў сталі заўважаць ужо не толькі ў нашай сельскай гаспадарцы або садоўніцтве, але і ў многіх іншых галінах», - піша выданне.

Паводле звестак Міністэрства працы, у 2017 годзе польскія прадпрымальнікі заявілі пра намер падаць працу блізу 1,7 млн украінцам. Колькасць такіх заяў павялічылася больш чым на траціну, а «міграцыйная хваля з усходу» з 2014 года вырасла на 350%.

Наплыў мігрантаў з Украіны станоўча адбіваецца на сістэме сацыяльнага страхавання Польшчы, бо яны плацяць у яе ўнёскі. Украінцы таксама дапамагаюць вырашыць дэмаграфічныя праблемы, у прыватнасці, яны стрымліваюць старэнне грамадства праз нізкую нараджальнасць.

У газеце нават выказваецца асцярога, што больш багатыя краіны Заходняй Еўропы могуць з часам пераключыць на сябе большую плынь украінскіх мігрантаў, бо ў Польшчы не створаны ўмовы для іх «укаранення».

Лідару рэйтынгу прэм'еру Матэушу Маравецкаму выданне паставіла ў заслугі «ўражлівы рост падатковых паступленняў», прафіцыт бюджэту, які захоўваецца на працягу большай часткі года, высокія тэмпы эканамічнага росту, зніжэнне дзяржаўнай запазычанасці канструктыўнае ўздзеянне на ўсе найважнейшыя пастановы, якія фармуюць эканамічную палітыку.

У 2017 годзе рост польскай эканомікі склаў 3,8%, годам раней – 2,6%, а ў 2015 годзе паказчык росту эканомікі Польшчы склаў 3,9%. ВУП на душу насельніцтва ў 2017 годзе склаў у Польшчы $29300.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках