26 красавiка 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times пачне выкарыстоўваць дапоўненую рэальнасць у сваіх матэрыялах

The New York Times пачне выкарыстоўваць дапоўненую рэальнасць у сваіх матэрыялах

Карыстальнікі змогуць з дапамогай смартфона праглядаць рэалістычныя трохмерныя ілюстрацыі да матэрыялаў.

Кіраўніцтва The New York Times мае намер выкарыстоўваць тэхналогію дапоўненай рэальнасці ў сваіх матэрыялах, піша glavnoe.ua.

Карыстальнікі змогуць з дапамогай смартфона праглядаць рэалістычныя трохмерныя ілюстрацыі да матэрыялаў. Гэта дасць магчымасць перайсці да новага досведу ўспрымання гісторый, расказаных журналістамі The New York Times.

«Камера смартфона будзе здольная адкрыць для чытачоў акно ў новы свет, дзе аб'екты з нашых артыкулаў змогуць ажываць проста ў вашай спальні. Гісторыі, якія апісваюць наша жыццё, могуць апынуцца проста перад вамі», - адзначылі ў выданні.

Для нагляднасці The New York Times размясціла ў сваім матэрыяле прыклад таго, як можна выкарыстоўваць тэхналогію дапоўненай рэальнасці: публікацыю неабходна адкрыць у мабільным дадатку The New York Times.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках