26 красавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме адбыўся чарговы выпадак міліцэйскага беззаконня

У Слоніме адбыўся чарговы выпадак міліцэйскага беззаконня

Жыхар Слоніма дамагаецца справядлівасці праз суд.

Гэтым разам ад самавольства сілавікоў пацярпеў жыхар Слоніма. Здарэнне адбылося яшчэ ў жніўні мінулага года, але за справядлівасць пацярпелы змагаецца дагэтуль, паведамляе «Белсат».

Ішоў з гасцей - патрапіў пад міліцэйскую дубінку

Жыхар Слоніма Уладзімір Яфімчык у мінулым годзе 31-га жніўня вяртаўся дадому, калі сустрэў міліцыянтаў Жукоўскага і Вайтушку. Сілавікі затрымалі мужчыну і надумалі даставіць яго ў шпіталь, каб праверыць наяўнасць алкаголю ў крыві, але на ўваходзе ў лякарню здарылася нечаканае.

«Адзелі кайданкі... сагнулі мяне. Я ростам невялікі і хацеў выпрастаецца. Выпростваць і тут удар па назе. У галаве цямнее і ўпаў», - кажа жыхар Слоніма Уладзімір Яфімчык.

У шпіталі Уладзіміру надалі медыцынскую дапамогу, лекары адзначылі, што нагу Яфімчыку зламаў міліцыянт. Але следчы, які прыехаў разбірацца ў інцыдэнце, не завёў крымінальнай справы. Маўляў, нагу Уладзімір зламаў сам.

«Як я ўжо ведаю, горад маленькі, усе ўсіх ведаюць, і мне ўжо неаднаразова казалі, што ў гэтага супрацоўніка міліцыі гэта не першы выпадак, ён фактычна любіць такія меры ўздзеяння на людзей», - распавядае сусед пацярпелага Віктар Марчык.

І такія выпадкі, калі міліцыянты выкарыстоўваюць сілу ў дачыненні да грамадзян, не рэдкасць. Успомніць хоць бы апошняе: збіццё АМАПам дубінкай маладой акторкі Святланы Сакалоўскай у навагоднюю ноч, справа інваліда з Віцебска, якога біў і душыў старэйшы лейтэнант, а ў Рагачове праз адсутнасць флікера міліцыянты пабілі мясцовага жыхара, зламаўшы яму рабро.

Што ж да справы Уладзіміра Яфімчыка, пасля вяртання са шпіталю ён наняў адваката. Цяпер праз суд мужчына хоча дамагчыся справядлівасці.

«Суды вінавацяць яшчэ і яго, разам з міліцыяй абвінавачваюць у тым што ён сам сабе нанёс траўму, а на іх наводзіць паклёп. Судовая медыцынская экспэртыза таксама вельмі слізкі дыягназ дала, што нібыта ён сам нанёс сабе калецтва, але яно было зробленае тупым цвёрдым прадметам», - кажа кіраўнік прафзвязу РЭП Слонімскага раёна.

Цяпер праз траўму адная нага Уладзіміра карацейшая за іншую. Ён не можа кіраваць аўтамабілем, кульгае. Да таго ж мужчыну, які дагэтуль працаваў грузчыкам, давялося звольніцца: лекары забаранілі яму выконваць цяжкую фізічную працу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках