Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі студэнта БДУ
11- 12.02.2018, 21:59
- 40,025
Загінулы быў студэнтам механіка-матэматычнага факультэта.
Сёння з вакна інтэрната БДУ на вуліцы Кастрычніцкай упаў хлопец і разбіўся да смерці. Цела знайшлі ля ўваходу ў будынак.
Вядома, што загінуў Юры Д. Былы студэнт механіка-матэматычнага факультэта, паведамляе nn.by.
Але на сённяшні дзень хлопец у БДУ не вучыўся. На трэцім курсе ён прыпыніў вучобу, узяў акадэмічны адпачынак.
У інтэрнаце Юры таксама ўжо не жыў. Удзень 12 лютага ён прыйшоў туды да сяброўкі.
«Кажуць, што ён прыйшоў да дзяўчыны ў госці. Яны выйшлі на балкон - у нас выхады туды адкрыты, і там ёсць пакой паміж балконам і пажарнай лесвіцай дзе можна «адасобіцца». Яны пасварыліся і на вачах дзяўчыны хлопец скокнуў уніз», - кажуць студэнты.
Родам Юры быў з вёскі Малахоўцы, Баранавіцкага раёна. Звычайны хлопец. Актывістам не быў, дэбашырам таксама, кажуць пра яго ў БДУ.
Юрыю было 22 гады.
Следчыя пакуль не агучваюць дакладныя падрабязнасці здарэння.