26 красавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства паводле «справы прафзвязаў» падоўжанае да 1 траўня

1
Следства паводле «справы прафзвязаў» падоўжанае да 1 траўня

Акрамя таго, змяніліся два следчыя, якія цяпер будуць весці справу.

Пра гэта старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч даведаўся 12 лютага падчас знаёмства з новай следчай групай, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Папярэдні тэрмін расследавання крымінальнай «справы прафзвязаў» скончыўся 2 лютага, аднак да 12 лютага абвінавачаныя не мелі ніякай афіцыйнай інфармацыі пра лёс расследавання.

Як высветлілася, тэрмін расследавання крымінальнай справы прадоўжаны да 1 траўня. Акрамя таго, змяніліся двое следчых, якія сягоння будуць весці справу.

За апошнія тыдні следчыя ва ўсёй Беларусі дапыталі больш за 250 актывістаў прафзвязаў РЭП (прафзвяз аспрэчыў законнасць дзеянняў следства ў Генпракуратуры), канфіскаваныя падчас ператрусаў 2 жніўня 2017 года кампутары дагэтуль не вернутыя прафзвязу.

Цікава, што тэрмін расследавання падоўжаны менавіта да 1 траўня - да Дня міжнароднай салідарнасці працоўных. Дарэчы, у гэты дзень споўніцца роўна дзевяць месяцаў расследавання крымінальнай справы.

2 жніўня Фінансавая міліцыя Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДБ Менску правяла ператрусы ў менскім офісе прафзвязу РЭП, дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе Беларускага Незалежнага прафзвязу ў Салігорску.

Камітэт дзяржкантролю абвясціў, што крымінальная справа паводле абвінавачвання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў распачатая ў дачыненні да старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара Ігара Комліка:

«Старшыня і галоўны бухгалтар прафзвязнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафзвязу рахункі ў замежных банках, на якія ўвесь час паступалі вялікія сумы грашовых сродкаў (гаворка ідзе пра сотні тысяч даляраў ЗША)».

Ігар Комлік два месяцы правёў за кратамі, увечары 2-га кастрычніка яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Аднак прафзвязны актывіст па-ранейшаму застаецца падазраваным у так званай «справе прафзвязаў».

Генадзь Фядыніч таксама з'яўляецца падазраваным у крымінальнай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

У лістападзе мінулага года Следчы камітэт забараніў Генадзю Фядынічу выезд у Жэневу на міжнародную сустрэчу на запрашэнне глабальнага саюза IndustriALL, які гарантаваў «своечасовае вяртанне Г.Ф.Фядыніча ў Рэспубліку Беларусь».

У сярэдзіне снежня мінулага года следства паводле «справы прафзвязаў» падоўжылі да 2 лютага 2018 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках