26 красавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка перанёс тэрмін здачы «Газпрам цэнтру»

7
Лукашэнка перанёс тэрмін здачы «Газпрам цэнтру»
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Даўгабуд падоўжылі яшчэ на тры гады.

Сёння на нацыянальным прававым партале апублікавалі ўказ Лукашэнкі, згодна з якім тэрмін заканчэння будаўніцтва «Газпрам цэнтру» пераносіцца на 2021 год.

Сённяшні ўказ Лукашэнкі №62 уносіць змены ва ўказ правадыра дзяржавы ад 2013 года, у якім было прапісана, што «Газпрам Цэнтр» павінен быць пабудаваны ў 2013-2018 гадах. Але ўлетку 2016 года актыўныя працы на будоўлі спыніліся і стала зразумела, што ўкласціся ў заяўлены раней тэрмін нерэальна.

Таму яшчэ ўвосень кіраўнік Менска Андрэй Шорац агучваў тэрмін здачы «Газпрам Цэнтра» да 2020 года, спасылаючыся на даручэнне Лукашэнкі. Але сённяшні ўказ ссунуў заканчэнне праекта яшчэ на год.

Акрамя гэтага, нарматыўным дакументам прадаўжаецца тэрмін дзеяння льгот для інвестара. Напрыклад, да 31 снежня 2021 гады ён «вызваляецца ад арэнднай

платы за зямельны надзел, за выключэннем частак зямельнага надзелу, занятых

аб'ектамі звышнарматыўнага незакончанага будаўніцтва, якiя прызнаюцца такімі для мэтаў збірання арэнднай платы».

Нагадаем, будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпрам цэнтр» пачалося ў 2015 годзе. Аб'ект размесціцца на скрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці на плошчы 8,27 га на месцы былога аўтавакзала «Маскоўскі». Будучы комплекс павінен уключаць офісы беларускіх «дочак» «Газпрама», гатэль, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс і медыцынскі цэнтр. Паводле першапачатковага плану самы высокае будынак павінен быў складацца з 35 паверхаў і падняцца на 185 метраў.

Але ўлетку 2016 года ўсе працы на аб'екце сталі згортвацца, а ў снежні «Газпрам трансгаз Беларусь» пачаў працэдуру кансервацыі аб'екта незакончанага будаўніцтва. Асноўнай прычынай прыпынення будаўніцтва стала скарачэнне фінансавання праекта з боку «Газпраму» праз газавыя спрэчкі паміж Беларуссю і Расеяй. Яшчэ адной прычынай называлі тэхнічныя праблемы, звязаныя з вышыннай часткай будынка. Мінулым летам будоўлю раскансервавалі, але задумаліся аб зніжэнні кошту праекту. «Газпрам» пераглядаў як аб'ём інвестыцый, так і аб'ём самога комплексу. Нядаўна ж новым генпадрадчыкам на аб'екце стала італьянская кампанія Codest.

Інфармаваныя крыніцы паведамляюць, што будаўніцтва можа аднавіцца ўжо ў сакавіку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках