24 красавiка 2024, Серада, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канферэнцыя ў Кувейце: на аднаўленне Ірака выдаткуюць $30 мільярдаў

Канферэнцыя ў Кувейце: на аднаўленне Ірака выдаткуюць $30 мільярдаў

Міжнародная канферэнцыя аднаўлення Ірака праходзіла ў Кувейце з 12 лютага.

Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі аднаўлення Ірака дамовіліся выдзеліць агулам 30$ млрд, каб падтрымаць ірацкую эканоміку.

Пра гэта паведаміў у сераду кіраўнік МЗС Кувейта, які арганізаваў форум, шэйх Сабах аль-Халед аль-Хамад ас-Сабах, паведамляе grushevskogo5.com.

«У канферэнцыі ўзялі ўдзел 76 краін і арганізацый, 51 фонд, 107 няўрадавых арганізацый і больш за тысячу прадстаўнікоў бізнэсу, - сказаў ён. - Вынікам гэтага форуму стаў удзел у праектах па інвестыцыях і развіцці для аднаўлення Ірака на $30 млрд».

Між іншым, Еўрапейскі звяз абвясціў пра выдаванне $400 млн у якасці гуманітарнай дапамогі Іраку, Сусветны банк наважыў вылучыць на аднаўленне Ірака $4,7 млрд, Кувейт - $2 млрд, Турцыя - $5 млрд, Саудаўская Арабія - $1,5 млрд.

Катар таксама ўзяў на сябе абавязанні па садзейнічанню Іраку ў аднаўленні інфраструктуры і паведаміў пра планы рэалізацыі шэрагу праектаў у гэтай сферы.

Міжнародная канферэнцыя аднаўлення Ірака пасля вызвалення ад тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» праходзіла ў Кувейце з 12 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках