СМІ: Распавёўшы пра касатак і мядзведзяў, Пуцін паўтарыў ШІ-фэйкі
- 1.09.2026, 9:24
- 2,026
Расійскі дыктатар і тут распаўсюджвае дэзінфармацыю.
Крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін, распавядаючы дзецям пра вайну на прыкладзе з касаткамі і белымі мядзведзямі, мог абаперціся на распаўсюджаны ў інтэрнэце фэйк, створаны з дапамогай ШІ. Навукова пацверджаных выпадкаў забойства белага мядзведзя касаткай не выяўлена, піша Discover Wildlife.
Пуцін, нагадаем, заявіў, быццам касаткі палююць на белых мядзведзяў зграямі, разрываючы іх на часткі, і дадаў, што пра гэта трэба распавядаць дзецям, каб яны разумелі, «чаму Расія праводзіць спецыяльную ваенную аперацыю».
Пры гэтым у сеціве сапраўды распаўсюджваюцца відэа, на якіх нібыта зафіксаваныя напады касатак на белых мядзведзяў, аднак гэтыя ролікі з’яўляюцца фэйкавымі і, верагодна, створаныя з выкарыстаннем нейрасетак, таму прэзідэнт РФ, магчыма, стаў ахвярай папулярнага фэйкавага трэнду ў інтэрнэце.
Задокументаваных выпадкаў нападу касатак на белых мядзведзяў таксама не ўдалося выявіць у навуковых публікацыях Міжнароднай асацыяцыі па даследаванні і кіраванні папуляцыяй мядзведзяў.