26 красавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар Палаца спорту затрыманы за хабар

13
Дырэктар Палаца спорту затрыманы за хабар

Сяргей Прановіч кіраваў менскім Палацам спорту блізу дзесяці гадоў.

Дырэктар сталічнага Палаца спорту браў хабар сумай да 1,2 тысяч даляраў, паведамляе БелТА.

Сумы хабараў вар'яваліся ад 100 да 1,2 тысяч даляраў - у залежнасці ад чаканай рэнтабельнасці выставы ці гандлёвага месца.

Грошы паступалі практычна кожны працоўны дзень - да 20 устаноўленых фактаў за месяц. Паведамляецца таксама, што хабары прымаліся не толькі грашыма, але і рэчамі: дрыллю, мікрахвалевай печчу, квіткамі на канцэрт, алкаголем.

«Дарэчы, падчас ператрусу ў яго было канфіскавана алкагольных напояў на суму блізу 5 тысяч даляраў», - гаворыцца ў матэрыяле.

Сяргей Прановіч быў затрыманы 5 лютага з довадамі злачынства ў сваім службовым кабінеце: атрымліваў хабар за плошчы палаца пад чарговую выставу. На сёння вядома, што затрыманы з 2014 года патрабаваў грошы літаральна ва ўсіх, хто спрабаваў скарыстацца памяшканнямі палаца. Яму плацілі гандляры прысмакамі і арганізатары каціных выстаў, арганізатары канцэртаў і пастаўшчыкі абсталявання, дырэктары прыватных прадпрыемстваў і нават спартовыя каманды. З паказанняў пацярпелых вынікае, што Прановіч не асоба мудрагеліў, прымушаючы людзей да незаконных выплат. Ён адкрыта казаў, што, акрамя афіцыйных сум за арэнду, неабходна прадугледзець і ягоны асабісты інтарэс. Такім чынам, ён ператварыў хабары ў сістэму.

Патрабаваў ён грошы не толькі ў камерсантаў. Прадстаўніцам аднаго з манастыроў за права правесці на плошчах Палаца спорту рэлігійную выставу трэба было перадаць за 1,2 тысяч даляраў. Паколькі грошай у сясцёр не было, пагадзіўся прыняць паднашэнне абразамі і царкоўным начыннем, але пазней палічыў, што гэтага недастаткова, і патрабаваў знайсці грошы, каб правесці мерапрыемства.

Таксама высветлілася, што Сяргей Прановіч ахвяраваў дзяржаўнымі інтарэсамі дзеля асабістай прыбытку - ён наўмысна зніжаў устаноўлены кошт арэнднай плошчы, каб у арандатара засталіся грошы для задавальнення асабістых інтарэсаў дырэктара.

Паведамляецца, што дырэктар паставіў на канвеер і практыку адкатаў, калі блізу 10% ад кошту выкананых на замову палаца работ або паставак ішло ў ягоную кішэню.

За грошы ад камерцыйных структур ён набыў загарадны катэдж і пазадарожнік.

Справа перададзеная ў Следчы камітэт, якому трэба будзе дэталёва аднавіць усе моманты злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і хабарніцтва дырэктара.

Інфармацыя пра затрыманне дырэктара Двара спорту Сяргея Прановіча з'явілася адразу ж пасля таго, як Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко.

Прановіч кіраваў Палацам спорту амаль дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках