20 красавiка 2024, Субота, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанку, якая даглядала інваліда, затрымалі за крадзеж $17 000

2
Мянчанку, якая даглядала інваліда, затрымалі за крадзеж $17 000

Паводле інфармацыі міліцыі, для захоўвання скрадзенага жанчына арандавала банкаўскую каморку.

Супрацоўнікі менскага крымінальнага вышуку затрымалі 57-гадовую жыхарку сталіцы за крадзеж $17 000 з кватэры на вуліцы Варанянскага.

Як паведамляе сайт ГУУС Менгарвыканкама, з 30 студзеня 2017 года да 7 лютага 2018 года падазраваная падмяняла сваю калегу і даглядала 37-гадовага інваліда дзяцінства.

Аднойчы, скарыстаўшыся тым, што маці інваліда не было дома, зламысніца скрала $17 000. Гэта была частка ашчадку сям’і, што ляжала на шафе. Для захаванасці скрадзенага жанчына спачатку заарандавала каморку ў банку, а пасля перадала іх на захоўванне сваёй знаёмай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках