26 красавiка 2024, Пятніца, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: Кантралёры патрабавалі паказаць банкаўскую карту

40
Мянчанка: Кантралёры патрабавалі паказаць банкаўскую карту
ФОТА: АЛЯКСЕЙ МАЦЮШКОЎ

Таксама кантралёры патрабавалі ў жыхаркі сталіцы назваць дзявоцкае прозвішча маці.

Усё здарылася 10 лютага. Яўгенія ехала ў аўтобусе №69. На прыпынку каля станцыі метро «Няміга» ў аўтобус зайшлі кантралёры. Дзяўчына забылася прабіць талончык. Кажа, што спакойна выйшла з аўтобуса і назвала ўсе свае звесткі, каб атрымаць квітанцыю і аплаціць штраф. Праўда, пашпарта з сабой у дзяўчыны не было. Вось тут і пачаліся дзівацтвы, піша «Онлайнер».

- Я была гатовая заплаціць, бо вінаватая ў парушэнні. Кантралёры пачалі патрабаваць у мяне звесткі - прозвішча, імя, імя па бацьку і месца рэгістрацыі, - кажа Яўгенія. - Я не зусім дакладна ім прадыктавала месца рэгістрацыі, бо я там пакуль не жыву. А дом стаіць на куце, і там два адрасы, я назвала адзін, мне сказалі, маўляў, няправільна, і назвалі іншы. Я патлумачыла: дом кутні, магу і памыляцца. Далей была вельмі «канструктыўная» гутарка.

Кантралёры пачалі складаць пастанову, у мяне ўдакладнілі, якім РУУС выдадзены пашпарт. Я адказала, што Заводскім. Адна з кантралёраў патэлефанавала ў міліцыю і ўдакладніла мае звесткі. Там ёй прадыктавалі мой нумар пашпарта цалкам, асабісты нумар. Яна ўсё запісала і ні з таго ні з гэтага стала пытацца дзявоцкае прозвішча маёй маці. Я адмовілася называць, бо гэта не мела дачынення да сітуацыі. Паўтарыла, што ўсе звесткі дала, ды і яны ўсе ў міліцыі праверылі. Тады кантралёр кажа: «Пакажыце банкаўскую картку?» Я адмовілася. Яны пачалі зноў патрабаваць, я зноў адмовілася. У выніку папрасілі паставіць подпіс у пастанове, я распісалася.

ФОТА: АЛЯКСЕЙ МАЦЮШКОЎ

Кантралёры сказалі, што ў мяне занадта просты подпіс, і зноў папрасілі банкаўскую карту, каб ужо зверыць адпаведнасць подпісаў. Тут у мяне наогул закраліся сумненні, а ці кантралёры яны? Формы няма, бэйдж практычна не бачны, пасведчанне мне не паказалі, відэарэгістратары толькі ёсць – дык іх і набыць можна. У мяне была банкаўская карта, але я не ўважаю за патрэбнае яе паказваць усім.

У выніку Яўгеніі аддалі пастанову, і яна паехала дадому. Дзяўчына напісала зварот у «Менсктранс», папрасіўшы патлумачыць, ці працуюць там такія супрацоўнікі, а таксама ўдакладніць, на якой падставе яны патрабавалі банкаўскую картку. Ва ўстанове пацвердзілі: кантралёры на такім маршруце сапраўды працавалі, гэта не ашуканцы.

- Штраф я заплачу, але такія дзеянні непрымальныя? Хіба яны маюць права так сябе паводзіць? - абураецца мянчанка.

Пытанні Яўгеніі мы задалі адвакату Сяргей Зікрацкаму. Ён тлумачыць: патрабаванне паказаць банкаўскую карту ў гэтым выпадку незаконнае.

ФОТА: АЛЯКСЕЙ МАЦЮШКОЎ

- Банкаўская картка - гэта асабістая маёмасць, якая ўтрымлівае персанальныя звесткі, у тым ліку і ССV-код, які ёсць на адваротным баку. Таму патрабаванне паказаць яе для пацверджання асобы - абсалютна неправамернае, - кажа адвакат. - Што тычыцца пацверджання асобы з дапамогай пашпарта - тут таксама нюанс. У выпадку з кантралёрамі пры адсутнасці пашпарта асоба на ўласную ініцыятыву можа паказаць у пацвярджэнне асобы іншы дакумент. А можа і не паказваць.

Калі ў кантралёраў ўзнікае сумнеў што да асобы грамадзяніна, а ў грамадзяніна няма дакумента, які пацвярджае асобу, яны маюць права выклікаць міліцыю. У іх ёсць свая сістэма «Пашпарт», паводле якой яны могуць праверыць парушальніка па фатаграфіі, і іншыя механізмы, якіх у кантралёраў няма. Таму кантралёры альбо давяраюць звесткам, пададзеным пасажырам, альбо прыцягваюць праваахоўнікаў. Іншыя дзеянні - гэта перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Што рабіць, калі вы сутыкнуліся з перавышэннем паўнамоцтваў кантралёраў, як Яўгенія? Адвакат раіць пісаць скаргу ў «Менсктранс».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках