26 красавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дзядок: Працэс над Святаславам Барановічам - «паказальны» і палітычны

1
Мікалай Дзядок: Працэс над Святаславам Барановічам - «паказальны» і палітычны
МІКАЛАЙ ДЗЯДОК
ФОТА СТУДЭНЦКАГА ПРАДСТАЎНІЦТВА ЕГУ

Разгляд справы палітвязня прадоўжыцца 20 лютага.

15 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся судовы працэс паводле крымінальнай справы Святаслава Барановіча, які быў сярод тых, хто 15 сакавіка 2017 года пасля санкцыянаванага «Марша недармаедаў» у Менску нібыта «перашкаджаў затрыманню дэманстрантаў».

«Думаю, што ўлада робіць паказальны працэс для таго, каб людзі баяліся даваць ўсялякі сілавы адпор уладзе, нават не думалі пра гэта", - распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Мікалай Дзядок.

Святаслаў Барановіч быў затрыманы толькі 3 кастрычніка і да суда знаходзіўся ў следчым ізалятары №1 Менска. Яму выстаўленае абвінавачанне ва ўжыванні «гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» (арт 364 Крымінальнага кодэкса), хоць першапачаткова справу распачалі паводле артыкула «хуліганстве» (арт 339 Крымінальнага кодэкса). Хлопцу пагражае арышт на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі - да шасці гадоў.

«Я не бачу ніякай віны Святаслава Барановіча, - кажа адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч. - Чалавек убачыў, што на вуліцы невядомыя ў цывільным чапляюцца да маладых людзей і заступіўся за моладзь. У міліцыянтаў жа на тварах не напісана адкуль яны, але яны былі без формы. А абараняць іншых ад нападнікаў абавязак кожнага грамадзяніна. Таму гэта чыста палітычная справа. Перш за ўсё судзіць трэба тых, хто нападае, збівае і аддае такія каманды. Але, думаю, да гэтага дойдзе пазней».

«Мяркую, што ўлада робіць паказальны працэс для таго каб людзі баяліся даваць усякі сілавы адпор уладзе, нават не думалі пра гэта, - дадае Мікалай Дзядок. - І справа гэта, безумоўна, палітычная. Дарэчы, тое, што Святаслаў Барановіч абараняў менавіта анархістаў, думаю, можа паўплываць на выніковы прысуд у горшы бок».

Тым часам, праваабаронцы пакуль не робяць ніякіх высноў паводле гэтай справы.

Працяг разгляду справы адбудзецца 20 лютага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках