26 красавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: «Маршы недармаедаў» - прыклад для барацьбы супраць дэкрэта №1

2
Віталь Рымашэўскі: «Маршы недармаедаў» - прыклад для барацьбы супраць дэкрэта №1

У 2017 годзе ўсе мы дамагліся важнай перамогі.

Пра гэта Charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, аналізуючы вынікі мінулых год таму Маршаў абураных беларусаў:

- Гэтыя пратэсты сталі перамогай беларускага грамадства, бо яны дэ факта скасавалі дэкрэт №3. І гэта - прыклад таго, як у Беларусі можна змагацца з самаўпраўнасцю ўлады, прымушаць яе мяняць законы, прыслухоўвацца да людзей.

Фактычна, гэта адзіны шлях для барацьбы за свае правы. Сёння ў Беларусі няма свабодных і справядлівых выбараў і адзіная магчымасць на нешта паўплываць - гэта аб'ядноўвацца, пратэставаць і патрабаваць ад улады слухаць людзей.

І масавыя пратэсты 2017 года я заўсёды прыводжу як прыклад паспяховай кампаніі беларускіх грамадзян у абароне сваіх правоў. Толькі такім шляхам можна «карэктаваць» законы і нарэшце дамагчыся і пераменаў агулам.

- Беспрацоўным цяпер давядзецца сутыкнуцца з новым дэкрэтам - №1. Як абараняць свае правы ў гэтым выпадку?

- Дэкрэт №1 на сёння пазбаўлены ўсякай канкрэтыкі. А ці запрацуе ён - залежыць толькі ад актыўнасці беларускіх грамадзян. Калі наша грамадства не праявіць актыўнасці, то ўлады давядуць эканамічную сітуацыю ў краіне да поўнага краху і забяруць у людзей апошняе.

Калі ж людзі праявяць, як у 2017 годзе, актыўнасць, змогуць аб'яднацца і патрабаваць выканання сваіх правоў - гэты дэкрэт так і не запрацуе. Я ў гэтым проста ўпэўнены.

Дапускаю, што ўлады настолькі моцна былі напалоханыя акцыямі пратэсту год таму, што яны не адважацца паўнавартасна ўвесці ў дзеянне дэкрэт №1. На сёння, падкрэсліваю, там няма ніякай канкрэтыкі, але ці з'явіцца яна - залежыць толькі ад нас саміх.

Актыўнасць грамадзян, як у 2017 годзе, будзе найлепшым спосабам нейтралізаваць гэты дэкрэт. Цяпер міністэрствы і ўстановы павінны напоўніць дэкрэт №1 канкрэтнымі раздзеламі. І што там з'явіцца - залежыць толькі ад беларускіх грамадзян. Ці здолеюць улады абабраць народ, вызначаць нам самім. Досвед барацьбы за свае правы ўжо ёсць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках