28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кацора: Пасля акцыі ў Менску я быў упэўнены, што ў Гомелі выйдзе шмат людзей

Уладзімір Кацора: Пасля акцыі ў Менску я быў упэўнены, што ў Гомелі выйдзе шмат людзей
Уладзімір Кацора
ФОТА: «Радыё Свабода»

Роўна год таму тысячы гамельчукоў выйшлі на плошчу, каб выказаць нязгоду з дэкрэтам №3.

Год таму, 19 лютага 2017 года, у Гомелі прайшла адна з самых масавых акцый супраць дэкрэту №3 «Аб сацыяльным ўтрыманстве». Гамельчукі выйшлі ў цэнтр горада з транспарантамі і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць нязгоду з адыёзным дэкрэтам, нагадвае «Радыё Рацыя».

Са слоў аднаго з арганізатараў акцыі Уладзіміра Кацоры, ён ужо даўно прагназаваў, што на мітынг прыйдзе шмат людзей.

- Калі прайшла акцыя 17 лютага ў Менску, і выйшла хай не так шмат людзей, дзесьці больш за 2 тысячы, але, як мы ведаем, іх не разагналі, таму ўжо была ўпэўненасць, што ў Гомелі акцыя таксама пройдзе, - успамінае Уладзімір Кацора.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках