26 красавiка 2024, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова жыве ў адным пакоі з бацькамі, сабакам і катом

19
Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова жыве ў адным пакоі з бацькамі, сабакам і катом
ГАННА ГУСЬКОВА
ФОТА: AL BELLO/GETTY IMAGES

Сям'я спадзяецца, што паўднёвакарэйскі трыумф дапаможа ім развязаць кватэрнае пытанне.

25-гадовая алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Ганна Гуськова дзеліць адзін пакой на менскай вуліцы Усходняй з маці і айчымам. Сям'я спадзяецца, што паўднёвакарэйскі трыумф дапаможа ім развязаць кватэрнае пытанне.

Пяць гадоў таму бацька Ганны, Андрэй Гуськоў, памёр. Мама Алены яшчэ раней развіталася са спортам і цяпер працуе ў аддзеле радыё- і тэлетавараў у мінскім ГУМе.

Пасля смерці мужа Алена Георгіеўна сышлася з Ігарам Падгайскім. Айчым распавёў «Радыё Свабода», што спаборніцтвы не глядзеў - баяўся, што «спыніцца сэрца». Пра золаты скачок Ганны ён даведаўся постфактум. І не хавае надзеі, што круты паварот лёсу дапаможа развязаць, мабыць, самае надзённае для іх пытанне.

«Мы з Ленкай пазнаёміліся, пачалі жыць разам, ейную дачку выхоўваю як родную - кажа ён. - Усё ў адным пакоі - Лена, я, Ганка, а яшчэ сабака і кот. Запрасілі будаўнікоў, яны зрабілі нам перагародку, усё як мае быць. Самая кватэра двухпакаёвая, але ў іншым пакоі жыве сястра Лены з мужам, гэта значыць цётка Ганны. А мы, адпаведна, у суседнім».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках