26 красавiка 2024, Пятніца, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касінераў: Дзмітрый Паліенка трымаецца бадзёра і просіць, каб яму дасылалі кнігі

Касінераў: Дзмітрый Паліенка трымаецца бадзёра і просіць, каб яму дасылалі кнігі
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

У палітвязня праблемы са здароўем.

Актывіст і былы палітвязень Вячаслаў Касінераў, які перапісваецца з палітвязнем Змітром Паліенкам, распавёў сайту palitviazni.info аб тым, што той напісаў у сваіх апошніх лістах.

- Паведаміў, што ў яго праблемы са здароўем, але большай інфармацыяй пакуль не маем, - кажа Вячаслаў. - На гэтым тыдні да Змітра павінен паехаць адвакат.

- Думаю, пасля наведвання адвакатам будзем валодаць большай інфармацыяй, што турбуе Змітра Паліенку, і якую дапамогу мы можам яму надаць, - дадае актывіст. - Вядома таксама, што ў Змітра не будзе спаткання з бацькам, так вызначыла адміністрацыя ўстановы. Акрамя таго, не заказныя паштоўкі да яго так і не дайшлі. Таму дасылаем толькі заказныя лісты, на звычайныя і не спадзяемся. Дарэчы, калі Зміцер піша на свабоду, то паштоўкі таксама прыходзяць з затрымкай. Відавочна, яны праходзяць цэнзуру.

Са слоў Касінерава, Зміцер Паліенка трымаецца бадзёра і просіць, каб яму як мага больш дасылалі літаратуры, бо ў калоніі ён шмат чытае.

Нагадаем, Зміцер Паліенка - сацыяльны актывіст з Менска. Падставай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе «Крытычная маса», які праходзіў 29 красавіка 2016 г у Менску і быў перапынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна Менска Паліенка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Менска разгледжанае прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і скасаваная адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджанне, актывіста адправілі ў выпраўленчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 года (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суда ў 2016 годзе).

Дзмітрыю Паліенку можна дасылаць лісты падтрымкі на адрас: 213800 Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. ПК-2, атрад №9.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках