27 красавiка 2024, Субота, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела аштрафавалі за матэрыял пра суд над імі ж

21
Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела аштрафавалі за матэрыял пра суд над імі ж
ВОЛЬГА ЧАЙЧЫЦ
ФОТА: БАРЫС ГАРЭЦКІ

Незалежныя журналісты аштрафаваныя на $430.

Суддзя Лідскага раёна Уладзімір Федаровіч сёння пастанавіў пакараць фрылансераў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела штрафам 35 базавых адзінак кожнаму, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Адміністрацыйны артыкул ужо традыцыйны - незаконны выраб прадукцыі СМІ.

Падстава для абвінавачвання - матэрыял пра суд над тымі ж журналістамі - Вольгай і Андрэем, які выйшаў у эфір 18 студзеня.

«Тады ў дзень суда мы заехалі да прадпрымальнікаў, каб даведацца, як у іх справы, і нас зноў выклікалі міліцыю. Сюжэт нават рабіла не я, але гэта нікога не спыняе. Ужо ніхто не звяртае ўвагі на законы, якія ёсць у Беларусі. І магу сказаць, што гэты ціск вельмі адчуваецца. Ён адчуваўся летась: мяне судзілі сем разоў, Андрэя - пяць разоў», - кажа Вольга Чайчыц.

У пачатку гэтага года працоўны тандэм ужо прайшоў праз працэс. Толькі ўчора адбыўся чарговы суд над Андрэем Козелам, які, праўда, скончыўся адпраўкай справы на дапрацоўку і вызваленнем аператара.

Усяго за мінулы год журналістаў тэлеканала «Белсат» аштрафавалі на больш чым 50 тысяч рублёў. Сёлета, паводле статыстыкі Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэтая лічба ўжо набліжаецца да 7 тысяч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках