26 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі ў беларуса $20 тысяч

11
Мытнікі канфіскавалі ў беларуса $20 тысяч

Маладзён ехаў з Літвы праз «Прывалку».

25-гадовы беларус ехаў з Літвы праз «Прывалку» на сваім Mercedes. Для праходжання мяжы абраў «зялёны» калідор. Аднак падчас мытнага кантролю ў яго знайшлі грошы рознага наміналу, сума якіх у эквіваленце склала больш чым $30 000. Гэта амаль утрая перавышае дапушчальны максімум, дазволены заканадаўствам ЕАЭС для правозу без пісьмовага дэкларавання, паведамляе прэс-служба Гарадзенскай мытні.

Пры адначасовым увозе альбо вывазе грашовых сродкаў і (або) дарожных чэкаў на агульную суму, якая перавышае ў эквіваленце 10 тысяч даляраў ЗША, яны падлягаюць дэклараванню ў пісьмовай форме шляхам падачы дэкларацыі на ўсю суму грашовых сродкаў пры ўвозе, нагадвае Гарадзенская рэгіянальная мытня.

- Дык як сума незадэклараваных грашовых сродкаў значна перавысіла парог, устаноўлены крымінальным заканадаўствам, Гарадзенскай рэгіянальнай мытняй распачатая крымінальная справа ў адпаведнасці з часткай 2 артыкула 228 КК РБ, - гаворыцца ў паведамленні мытнікаў.

Суд Гарадзенскага раёна вынес прысуд, згодна з якім за кантрабанду грашовых сродкаў мужчына павінен выплаціць штраф сумай 500 базавых адзінак. Грашовыя сродкі ў частцы перавышэння (а гэта ў эквіваленце больш як $20 000) канфіскаваныя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках