25 красавiка 2024, Чацвер, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёт Міраслаў Лазоўскі: Да канца гэтага месяца пракуратура павінна даць адказ

1
Патрыёт Міраслаў Лазоўскі: Да канца гэтага месяца пракуратура павінна даць адказ
Міраслаў Лазоўскі

СК закрыў крымінальную справу супраць фігуранта «справы патрыётаў».

Следчы камітэт закрыў крымінальную справу супраць фігуранта «справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага, якому інкрымінавалася «незаконнае захоўванне зброі»: падчас затрымання ў сакавіку 2017 года ў багажніку ягонага аўто нібыта знайшлі баявы аўтамат з патронамі, паведамляе сайт palitviazni.info.

«Абяцалі, што да канца лютага пройдзе праверка пракурора паводле справы аб «незаконным захоўванні зброі», якую закрыў Следчы камітэт, і я змагу атрымаць на рукі патрэбныя паперы, - кажа былы палітвязень. - Як мне паведаміў адвакат, хутчэй за ўсё, гэта такая звычайная фармальнасць, бо, як ужо казаў, справа закрытая следчымі».

Лазоўскі дадаў, што пакуль яшчэ не ведае, ці будзе ён дамагацца высвятлення абставін з'яўлення ў ягонай справе зброі.

«Я ўжо не раз заяўляў, што не маю да гэтага аўтамату ніякага дачынення, - адзначае Міраслаў. - І ў той жа час выдатна разумею, што знайсці справядлівасць у гэтай сітуацыі вельмі складана. Як казаў паважаны Віні-Пых: «Мёд - гэта вельмі дзіўны прадмет. Калі ён ёсць, то яго адразу ж няма». Тое ж самае і з гэтай зброяй...».

Нагадаем, што затрыманні паводле «справы патрыётаў» пачаліся пасля заявы Лукашэнкі 21 сакавіка мінулага года. Паведамлялася, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй». Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа ідзе пра «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» (ч 3 арт 293 КК), пазней з'явілася абвінавачванне ў «стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання і ўдзеле ў ім» (арт.287 КК).

Паступова фігуранты выйшлі на волю пад падпіску аб нявыездзе, а ў чэрвені справа была перададзеная ў Следчы камітэт Беларусі.

Паводле справы аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» праходзілі 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і паводле артыкула аб «незаконным узброеным фармаванні».

У апошні дзень восені старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што «папярэдняе расследаванне крымінальнай справы скончанае, 27 лістапада прынята пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў справы і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках