26 красавiка 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі работнікаў страцілі беларускія прадпрыемствы за пяць гадоў

1
Колькі работнікаў страцілі беларускія прадпрыемствы за пяць гадоў

Беларускія прадпрыемствы штампуюць «дармаедаў».

Спіскавая колькасць работнікаў арганізацый у сярэднім за 2017 год склала 2 мільёны 985,4 тысячы чалавек. Гэта на 63,7 тысячы менш, чым у 2016 годзе. Адзначым, што як мінімум з 2012 года спіскавая колькасць работнікаў упала ніжэй за адзнаку 3 мільёны чалавек. У статыстыцы не ўлічваліся мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці, піша tut.by.

Для параўнання: у 2015 годзе спіскавая колькасць работнікаў склала 3 мільёны 149,7 тысячы работнікаў, у 2014-м - 3 мільёны 223,9 тысячы, у 2013-м - 3 мільёны 302,3 тысячы, у 2012-м - 3 мільёны 369,8 тысячы. Атрымліваецца, што з 2012 года спіскавая колькасць работнікаў скарацілася на 384,4 тысячы чалавек.

Спіскавая колькасць работнікаў у 2017 годзе вырасла толькі ў такіх сферах, як ахова здароўя і сацыяльныя паслугі (3,2 тысячы - да 310,4 тысячы) і творчасць, спорт, забавы і адпачынак (0,3 тысячы - да 71,6 тысячы) .

Да прыкладу, прамысловасць за 2017-ы год сышла ў мінус на 15,5 тысячы, будаўніцтва - на 15,2 тысячы.

У дзяржаўных арганізацыях за мінулы год паменшылася работнікаў на 24,5 тысячы чалавек - да 1 мільёна 542,1 тысячы), а ў прыватных - на 50,6 тысячы (да 1 мільёна 326,6 тысячы чалавек).

Спіскавая колькасць работнікаў у 2017 годзе вырасла толькі ў замежных арганізацыях - з 105,3 да 116,7 тысячы чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках