25 красавiка 2024, Чацвер, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска збіраюць подпісы за адукацыю на беларускай мове

7
У цэнтры Менска збіраюць подпісы за адукацыю на беларускай мове

Акцыя прайшла таксама ў іншых гарадах Беларусі.

21 лютага ў Менску адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і кіраўніца «Моладзі БНФ» Ганна Смілевіч збіралі ў цэнтры Менска подпісы пад петыцыяй за беларусізацыю адукацыі і стварэнне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта. Подпісы плануюць перадаць ва ўрад і Міністэрства адукацыі, паведамляе nn.by.

Акцыя ў Менску і іншых гарадах Беларусі будзе доўжыцца да 20.00 гадзін.

Зборы подпісаў пройдуць:

1. Менск: выхад з метро «Пл. Незалежнасці »ў бок вакзала

2. Менск: падземны пераход з плошчы Незалежнасці да «ГЦ Сталіца»

3. Менск: выхад з метро «Пл. Якуба Коласа» ў бок філармоніі і «Камароўкі»

4. Менск: выхад з метро «Пл. Каліноўскага» (былая пл. Кастрычніцкая) у бок універсама «Цэнтральны»

5. Менск: выхад з метро «Малінаўка» ў бок крамы «Прастор»

6. Менск: выхад з метро «Інстытут культуры» ў бок чыгункі

7. Менск: выхад з метро «Каменная горка» ў бок крамы «Мацярык»

8. Менск: выхад з метро «Магілёўская» у бок Магілёва

9. Бабруйск: на скрыжаванні вуліц Менская і Кастрычніцкая каля комплексу «Баня». Кантактны нумар для жыхароў вядомага на ўвесь свет горада +375 29 8396983 - Яўген

10. Баранавічы: з 14.00 пачнецца збор подпісаў каля кінатэатра «Зорка». Звяртацца да Аляксандра на нумар +375 29 2820317

11. Чэрвень: Усе жыхары горада могуць звяртацца да Юлі на нумар 375 29 1245139

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках