28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларусы кампенсуюць выдаткаў на паслугі ЖКГ у сакавіку

9
Колькі беларусы кампенсуюць выдаткаў на паслугі ЖКГ у сакавіку

Стала вядома, які адсотак выдаткаў на «камуналку» жыхары кампенсуюць, калі пачнуць плаціць паводле новых тарыфаў.

У сакавіку гарадзенцы будуць кампенсаваць больш за 90% выдаткаў на чатыры камунальныя паслугі - вываз смецця, тэхабслугоўванне ліфта, ТА дома і ваду, піша «Вечерний Гродно».

Журналісты наважылі даведацца, які адсотак выдаткаў на паслугі ЖКГ жыхары кампенсуюць, калі пачнуць плаціць паводле новых тарыфаў. З іхніх падлікаў, найбольш кампенсуюць вываз смецця - 93,9%, далей ідуць тэхабслугоўванне ліфта (93,3%) і тэхабслугоўванне дома (93,2%).

Крыху больш за 90% гарадзенцы аплацяць водазабеспячэнне. Менш за ўсё кампенсуюць ацяпленне - толькі пятую частку выдаткаў (20,8%).

Які адсоткак выдаткаў кампенсуюць гарадзенцы ў сакавіку паводле новых тарыфаў

Даведка

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўстаноўленыя пастанова Гарадзенскага аблвыканкама №5 ад 8 студзеня 2018 года. Паводле іх гарадзенцы пачнуць плаціць ужо ў сакавіку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках