25 красавiка 2024, Чацвер, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытая ашуканская схема «шэрых» грузаперавознікаў

3
Раскрытая ашуканская схема «шэрых» грузаперавознікаў

СК расследуе крымінальную справу аб махлярстве ў сферы грузаперавозак.

Галоўным следчым управы СК расследуецца крымінальная справа аб махлярстве ў сферы грузаперавозак. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Трое грамадзян Расеі і два беларусы знаходзілі на сайце транспартнай біржы заказчыкаў, зацікаўленых у перавозцы садавіны па тэрыторыі Беларусі і прапаноўвалі свае паслугі дастаўкі тавару атрымальнікам. Размаўляючы з замоўцамі, група асоб прадстаўлялася работнікамі розных транспартных кампаній з добрымі водгукамі і рэпутацыяй. Кошты паслугі арганізатары «бізнэсу» заніжалі ў параўнанні з канкурэнтамі, каб гарантавана атрымаць тавар. Пры гэтым перавозчыкі загадзя выбіралі папулярныя сярод расейскіх спажыўцоў тыпы садавіны з Еўропы - грушы і яблыкі. Атрыманы груз выкрадаўся і рэалізоўваўся на тэрыторыі Расеі.

Следствам выяўлена, што, калі прыязджалі на загрузку, мужчыны падавалі заказчыку падробленыя дакументы на цягачы і паўпрычэпы, а на саміх транспартных сродках былі ўсталяваныя падробленыя нумарныя знакі, выдадзеныя на зусім іншыя аўтамабілі і іншым уладальнікам. Натуральна, пасля загрузкі фуры разам з таварам знікалі і да пункту прызначэння не прыбывалі.

Асаблівай увагі заслугоўвае той факт, што некаторыя кіроўцы з гэтай ашуканскай схемы нават не ўмелі кіраваць вялікагрузнымі транспартнымі сродкамі (хаця паводле дакументаў адпаведная катэгорыя ў падробленым пасведчанні кіроўцы была адзначаная). Тады яны заваблівалі кіроўцу-беларуса, які працаваў у транспартнай кампаніі аднаго з чальцоў групы. Каб заказчык не змог пазнаць кіроўцу, падчас загрузкі той хаваўся ў спальным месцы фуры, а загрузкай і афармленнем дакументаў кіраваў расеец. Затым, пасля загрузкі паўпрычэпа, мужчына з падробленымі дакументамі хаваўся ў «спальніку», а за межы тэрыторыі склада зноў выязджаў беларус.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках