26 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць увесці новыя тарыфы на газ

39
У Беларусі могуць увесці новыя тарыфы на газ

«Белпалівагаз» прапануе ўвесці адзіны тарыф на газ у летні і зімовы перыяд.

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Белпалівагаз» прапануе ўвесці адзіны тарыф на газ у летні і зімовы перыяд.

Пра такую заяву генеральнага дырэктара «Белпалівагаз» Леаніда Рудзінскага паведамляе БелТА.

Рудзінскі мяркуе, што такая пастанова даўно наспела. Увядзенне адзінага тарыфу, на яго думку, будзе дадатковым крокам для скарачэння перакрыжаванага субсідзіравання.

Гендырэктар звярнуў увагу на наяўнасць жылых дамоў, якія знаходзяцца каля дзейных газаправодаў і ў якія можна падвесці газ. Але жыхары гэтых дамоў па-ранейшаму працягваюць карыстацца газам у балонах, што эканамічна нявыгадна для арганізацый «Белпалівагаз». Такіх дамоў Рудзінскі налічыў блізу 150 тысяч.

Ён прапанаваў увесці дыферэнцыяцыю коштаў на газ у балонах для тых, хто мае магчымасць падлучыцца да газаправода.

Таксама спецыяліст мяркуе неабходным дазволіць газавым гаспадаркам выдзяляць сродкі на дапамогу людзям у газіфікацыі для падрыхтоўкі ежы.

У Беларусі газіфікавана прыродным газам больш за 2,8 мільёна кватэр, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - 422 тысячы.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках