24 красавiка 2024, Серада, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ дамовіліся пра працяг санкцый супраць Расеі

Амбасадары ЕЗ дамовіліся пра працяг санкцый супраць Расеі

Амбасадары краін Еўразвязу працягнулі замарожванне актываў і забарону на візы для 150 расейскіх чыноўнікаў.

Амбасадары краін Еўразвязу працягнулі замарожванне актываў і забарону на візы для 150 расейскіх чыноўнікаў і 38 кампаній яшчэ на шэсць месяцаў.

Пра гэта паведамляе Radio Free Europe са спасылкай на дыпламатаў ЕЗ, якія пажадалі застацца ананімнымі.

Са слоў дыпламатаў, абмежаванні будуць афіцыйна прынятыя «ў найбліжэйшыя дні».

Са слоў суразмоўцаў радыёстанцыі, у спісе санкцый ЕЗ у тым ліку застаюцца: пасол Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў, намеснік прэм'ер-міністра РФ Дзмітрый Рагозін, начальнік Генштаба Узброеных Сіл Расеі Валерый Герасімаў і прапагандыст Дзмітрый Кісялёў.

Пастанова павінна быць адобраная Радай ЕЗ, пасля чаго будзе апублікаваная ў Афіцыйным часопісе супольнасці і ўвойдзе ў дзеянне.

Рада ЕЗ працягнула індывідуальныя санкцыі супраць Расеі ў верасні 2017 года. Тэрмін дзеяння абмежаванняў заканчваецца 15 сакавіка 2018 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках