28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі забаранілі ўезд ва Украіну да 2021 года

18
Саакашвілі забаранілі ўезд ва Украіну да 2021 года
Міхаіл Саакашвілі

Абарона палітыка мае намер аспрэчыць гэтую пастанову.

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны забаранілі палітыку Міхаілу Саакашвілі ўезд у краіну да 13 лютага 2021 года.

Пра гэта «Интерфаксу-Украина» паведаміў адвакат палітыка Руслан Чарналуцкі.

Ён спаслаўся на адказ першага намесніка кіраўніка ведамства Васіля Сервацюка. Пастанову ў дачыненні да Саакашвілі прыняў начальнік Мастыскага памежнага атрада. У адказе ведамства гаворыцца, што 12 лютага памежнікі правялі «рэадмісію Саакашвілі паводле стандартнай працэдуры», бо палітык незаконна заставаўся на Украіне пасля пастановы суда. У Дзяржаўнай памежнай службе забарона на ўезд палітыку лічаць законным, адзначыў Чарналуцкі.

Абарона Саакашвілі гэту пастанову аспрэчыць, паабяцаў адвакат.

Былога прэзідэнта Грузіі, былога губернатара Адэскай вобласці, лідара партыі «Рух новых сіл» Міхаіла Саакашвілі 12 лютага выправадзілі з Украіны ў Польшчу. Дзяржаўная памежная служба Украіны тады патлумачыла, што палітык заехаў на Украіну незаконна, таму яго наважылі вярнуць у краіну папярэдняга знаходжання.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвілі грамадзянства ў ліпені 2017 года, калі той быў за мяжой. 10 верасня ён пры падтрымцы прыхільнікаў вярнуўся ва Украіну праз польскую мяжу.

22 верасня Мастыскі раённы суд Львоўскай вобласці прызнаў яго вінаватым ў незаконным перасячэнні мяжы. Саакшвілі аспрэчыў указ Парашэнкі пра пазбаўленне яго грамадзянства. Найбліжэйшае пасяджэнне Вярхоўнага суда Украіны паводле гэтай скаргі адбудзецца 2 сакавіка. Таксама палітык аспрэчыў пастанову пра яго рэадмісію ў Польшчу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках