26 красавiка 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абвінавацілі Расею ў загубе мірных жыхароў ва Усходняй Гуце

8
ЗША абвінавацілі Расею ў загубе мірных жыхароў ва Усходняй Гуце
Фота: Anas Aldamashqi/Anadolu Agency/Getty Images

Белы Дом выступіў з заявай аб Сірыі.

Масква і Дамаск нясуць наўпроставую адказнасць за эскалацыю гвалту ва Усходняй Гуце, гаворыцца ў заяве прэс-сакратаркі Белага дома Сары Сандэрс. У дакуменце, апублікаваным NBC, ЗША заклікаюць міжнародную супольнасць умяшацца ў сітуацыю (пераклад - rbc.ru).

«ЗША рашуча асуджае нядаўнія напады на сірыйцаў ва Усходняй Гуце, якія праводзяцца Расеяй і рэжымам Асада. Мы спачуваем сем'ям загінулых і пацярпелых і заклікаем міжнародную супольнасць таксама асудзіць гэтыя жудасныя атакі», - гаворыцца ў заяве. Асабліва ў дакуменце адзначаецца мэтанакіраваны характар нападаў на медыцынскія аб'екты, і «тактыка аблогі» Усходняй Гуты.

Белы дом заклікаў Расею выконваць дамоўленасць аб зонах дээскалацыі і спыніць атакі ў раёне, кантраляваным сірыйскай апазіцыяй. «Рэжым Асада павінен спыніць новыя злачынствы, а Расея ды Іран - спыніць падбухторваць Дамаск да гэтага», - гаворыцца ў заяве. У Белым доме падкрэслілі, што гвалт ва Усходняй Гуце павінен стаць падставай для працягу пошуку палітычнага развязання сірыйскага канфлікту ў ходзе Жэнеўскага працэсу на падставе пастаноў ААН і супольных заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Усходняя Гута - гэта густанаселены раён недалёка ад Дамаска, які знаходзіцца пад кантролем сіл сірыйскай апазіцыі. 21 лютага Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміў, што за апошнія два дні ў гэтым раёне не менш за 100 чалавек загінулі пры ўдарах ўрадавых войскаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках