26 красавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёханэс Хан: Пачынаем перамовы аб уступленні Албаніі і Македоніі ў ЕЗ

Ёханэс Хан: Пачынаем перамовы аб уступленні Албаніі і Македоніі ў ЕЗ
ЁХАНЭС ХАН
ФОТА: EC.EUROPA.EU

Еўракамісія распрацавала новую стратэгію для Заходніх Балканаў.

Еўракамісія мае намер у найбліжэйшыя тыдні рэкамендаваць краінам Еўразвязу пачаць перамовы з Албаніяй і Македоніяй аб уступленні ў ЕЗ. Пра гэта паведаміў еўракамісар у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэс Хан (Johannes Hahn) у інтэрв'ю газеце Die Welt, апублікаваным у чацвер, 22 лютага. З ягоных слоў, структура ў Брусэлі дасць такую рэкамендацыю «хутка, імаверна, да лета».

На думку Хана, грамадзяне Албаніі і Македоніі заслужылі «канкрэтную еўрапейскую перспектыву», піша Die Welt. «Мы мяркуем, што абедзве краіны ў мінулым правялі важныя рэформы, тым самым атрымаўшы неабходную кваліфікацыю для гэтага кроку», - растлумачыў еўракамісар. Ён прывёў у прыклад тое, што Албанія «ужыла нямала захадаў» для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю.

«Новая стратэгія ЕЗ не дае ніякіх гарантый»

У пачатку лютага Еўракамісія прадэманстравала план новага шырокамаштабнага пашырэння, згодна з якім ЕЗ ужо ў 2025 годзе зможа прыняць у свае шэрагі Сербію і Чарнагорыю. «Гэта прыкладная дата, што не дае ніякіх гарантый», - пракаментаваў Хан планы Еўракамісіі.

Новая стратэгія, з ягоных слоў, «падахвочвае краіны Заходніх Балканаў, а таксама ЕЗ да таго, каб сур'ёзна заняцца пытаннем аб уступленні, магчымасць якога была нададзеная год таму назад». Хан нагадаў, што для сяброўства ў ЕЗ павінны быць цалкам выкананыя ўсе палітычныя, эканамічныя і прававыя ўмовы.

Рэкамендацыя Еўракамісіі з'яўляецца неабходнай умовай для пачатку перамоваў аб чаленстве. Македонія атрымала статус афіцыйнага кандыдата на ўступленне ў ЕЗ у 2005 годзе, Албанія - у 2014 годзе. Сербія і Чарнагорыя, з якімі перамовы аб уступленні вядуцца з 2014 і 2012 года адпаведна, уважаецца за найбольш імавернага кандыдата на прыём у ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках