26 красавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежныя журы Берлінале назвалі найлепшыя фільмы

Незалежныя журы Берлінале назвалі найлепшыя фільмы

Адзін з фільмаў – «Утоя».

68-ы Берлінскі міжнародны кінафестываль праходзіць з 15 да 25 лютага 2018 года. Незалежныя журы фестывалю ўручылі ўзнагароды найлепшым, на іхнюю думку, фільмам, паказаным на кінафестывалі, піша nv.ua.

Экуменічнае журы адзначыла фільм «Утоя» пра ўчыненую Андэрсам Брэйвікам бойню на востраве ў Нарвегіі і карціну «У калідорах» Томаса Штубера.

З секцыі «Панарама» журы адзначыла фільм «Стыкс» Вольфганга Фішэра пра жанчыну, якая пастанавіла адна на лодцы праплысці ад Гібралтара да адной з маленькіх выспаў.

Журы праграмы «Форум» адзначыла фільм «Тэатр ваенных дзеянняў» (Theatre of War) Лолы Арыас.

Журы Amnesty International Film Prize прысудзіла ўзнагароды карціне «Central Airport THF» Карыма Айну і Эльдарада Маркуса Імхафа пра ўцекачоў.

Прыз Гільдыі нямецкіх артхаус-кінатэатраў атрымала карціна «У калідорах».

Журы нямецкай газеты Berliner Morgenpost адзначыла расейскую карціну «Даўлатаў» Аляксея Германа-малодшага.

Пераможцаў асноўнага конкурсу Берлінале назавуць у суботу ўвечары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках