18 траўня 2024, Субота, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн ды іншыя крыптавалюты патаннелі

2
Біткойн ды іншыя крыптавалюты патаннелі

За дзень крыптавалюта патаннела прыблізна на 2,6%.

У нядзелю кошт біткойна зніжаўся другі дзень запар і наблізіўся да мінімальных значэнняў за тыдзень. Іншыя лічбавыя валюты таксама патаннелі.

У нядзелю біткойн таргаваўся на пазіцыі $9 559, патаннеўшы за дзень прыблізна на 2,6%. У суботу біткойн патаннеў да $9 350 - найменшага значэння з 15 лютага, піша investing.com.

Раней у гэтым месяцы курс біткойна апускаўся да $6 000 перад тым, як перайшоў да росту.

Распродаж біткойна быў звязаны з асцярогамі аб узмацненні жорсткасці правілаў гандлю лічбавымі валютамі, магчымымі маніпуляцыямі з коштамі на рынку і хакерскай атакай на крыптавалютную біржу Coincheck, у выніку якой было скрадзена лічбавых валют на суму больш за $500 млн.

У аўторак курс біткойна ўпершыню ў лютым перавысіў $1 1000, але затым зноў вярнуўся да зніжэння. Трэйдары не могуць назваць якой-небудзь пэўнай прычыны для зніжэння коштаў на лічбавыя валюты.

Пасля таго, як у снежні мінулага года курс біткойна наблізіўся да $20 000, ён патаннеў прыблізна ўдвая. З пачатку гэтага года біткойн страціў у кошце блізу 30%.

Кошт іншых крыптавалют таксама зніжаецца. Другая велічынёй у капіталізацыя крыптоавалют Ethereum знізілася на 1,5% да $835.

Трэцяя ў капіталізацыі лічбавая валюта Ripple патаннела на 1,7% і прадавалася на пазіцыі $0,89.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках