17 лiстапада 2023, Пятніца, 9:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з-пад Гомеля: Караед - гэта чалавек, які крадзе ў нас лес

9
Актывіст з-пад Гомеля: Караед - гэта чалавек, які крадзе ў нас лес

Жыхары Гомельшчыны ўсталі на абарону лясных масіваў.

У Лоеўскім раёне на Гомельшчыне масава пілуюць лес. У лясгасе гавораць, што ва ўсім вінаваты караед, які знішчае дрэвы, аднак людзі сумняваюцца - маўляў, ёсць тут і фінансавы падтэкст, паведамляе «Белсат».

«Шасцізубчастыя караеды атакавалі Беларусь», - яшчэ летась паведамлялі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый. Пацярпелі блізу пяці тысяч гектараў лесу. Высекчы іх планавалі да 1-га жніўня. Аднак дрэвы сохнуць дагэтуль. І гэта - быццам стыхійнае бедства, кажуць работнікі гомельскага прадпрыемства «Піламаркет».

Работнікі прадпрыемства кажуць:

«Малымі арэоламі выразалі, ён усё адно колам пачынае зноў адраджацца».

«Высеклі. Вось сёння высеклі, дапусцім, праходзіць месяц, і ўжо па баках жоўтыя стаяць!».

Адзін з падрадчыкаў - смаргонскі «Белесентр» - вывозіць лес у Магілёў, на прадпрыемства «Кронаспан», дзе яго перапрацоўваюць. Работнікі кажуць, што такія дрэвы - даволі дарагія.

«З дранкі робяцца ДВП, ДСП...Уважаецца за дзелавы лес».

Большасць жыхароў прылеглай да лесу вёскі Шарпілаўкі абураныя высечкай, якая доўжыцца ўжо амаль год.

Жыхары вёскі кажуць:

«Вельмі дрэнна, бо парушаецца экалогія».

«Неўзабаве наогул лесу не будзе такімі тэмпамі».

«На гэты момант, вось дзе цяпер увесь лес ліквідавалі - там не было жоўтага».

З тым, што не заўсёды ў высечцы вінаваты караед, згаджаецца Аляксандр Зылеў - мясцовы актывіст.

«Мне здаецца, што тут караед - гэта чалавек, які больш крадзе гэты лес і прадае. Дзелавы лес! Павялічваецца колькасць гэтых аўто, яны проста едуць і едуць», - распавядае актывіст.

Ёсць меркаванне, што віной такой сітуацыя маглі стаць кліматычныя змены: праз спякоту і засуху паніжаецца ўзровень грунтавых вод, дрэвы слабеюць і лёгка становяцца ахвярай шкоднікаў. Увесну ж - аслабляе лес іншая стыхія:

«Усе гэтыя пойменныя лясы былі затопленыя. Калі ідзе вясновы разліў, усё гэта затапляецца», - кажа майстар лясніцтва Сяргей Бабовіч.

З расповедаў мясцовых жыхароў, ужо «высечана» больш за дзвесце гектараў. І працы не спыняюцца. Такая сітуацыя - не толькі ў Лоеўскім раёне, паведамілі «Белсату» ў дзяржаўнай установе «Гомельскі лясгас». Са слоў чыноўнікаў, санітарная высечка планавая, а кампенсаваць яе павінны пасадкай новых дрэў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках