Эрдаган абвясціў пра хуткі наступ турэцкіх войскаў на горад Афрын
1- 3.02.2018, 18:48
- 12,141
Цяпер турэцкія вайскоўцы прасоўваюцца ўглыб сірыйскага рэгіёну Афрын.
Турэцкае войска неўзабаве пачне наступ на сірыйскі горад Афрын, заявіў прэзідэнт Турцыі Раджэп Тайіп Эрдаган на сустрэчы з аднапартыйцамі ў горадзе Бітліс.
Цяпер турэцкія вайскоўцы прасоўваюцца ўглыб сірыйскага рэгіёну Афрын, адміністрацыйным цэнтрам якога з'яўляецца аднайменны горад. «Горы (рэгіёну.- рэд.) Афрына крок за крокам вызваляюць ад тэрарыстаў нашыя жаўнеры. Войскі рухаюцца наперад у бок (города.- рэд.) Афрына, засталося нядоўга», - сказаў Эрдаган, піша unian.net.
Аперацыя «Аліўкавая галіна», якую Турцыя пачала 22 студзеня супраць курдскіх падраздзяленняў на поўначы Сірыі, перарастае ў доўгатэрміновую кампанію. На змену абяцанням закончыць сілавую акцыю «у самыя кароткія тэрміны» прыйшлі заявы пра тое, што Анкара не мае намеру абмяжоўваць сябе часовымі рамкамі. Як раней заявіў прэзідэнт Турцыі, з пачатку аперацыі ў Афрыне знішчаныя ўжо 800 тэрарыстаў.