У Сірыі збіты расейскі штурмавік Су-25
54- 3.02.2018, 19:13
- 32,715
Сірыйскія паўстанцы збілі самалёт расейскіх ВКС, пілот захоплены ў палон.
Адная з сірыйскіх груповак, апазіцыйных прэзідэнту Башару Асаду, збіла расейскі штурмавік Су-25 у небе над Сірыяй. Пра гэта ў суботу, 3 лютага, паведаміў кіраўнік Сірыйскай назіральнай рады правоў чалавека (SOHR), якая базуецца ў Лондане, Рамі Абдэль Рахман, паведамляе DW.
"Групоўка паўстанцаў збіла Су-25. Расейскія пілот спусціўся на парашуце і быў узяты ў палон", - заявіў ён. Інфармацыю аб збітым самалёце і палоне пілота агенцтву dpa пацвердзілі і мясцовыя паўстанцы. З іхных слоў, інцыдэнт адбыўся каля горада Маарэт-эн-Нууман.