«Барсэлона» ўстанавіла клубны рэкорд
- 4.02.2018, 20:56
- 8,707
Вядомы гішпанскі футбольны клуб правёў 22 гульні без параз у нацыянальным першынстве.
Згуляўшы ўнічыю з "Эспаньёлам" (1:1) у матчы 22-га тура чэмпіянату Гішпаніі, "Барсэлона" абнавіла клубны рэкорд у колькасці матчаў без параз у нацыянальным першынстве, паведамляе «Прессбол».
Пасля заканчэння каталонскага дэрбі ў актыве каманды Эрнэста Вальвердзе 22 гульні запар без параз - 18 перамог і 4 нічыі.